Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 лютага 2018, 11:33

Беларусь выступае паслядоўным прыхільнікам ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання - Пірштук

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае паслядоўным прыхільнікам ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук на спецыяльнай дыскусіі агульнага камітэта ПА АБСЕ па палітычных пытаннях і бяспецы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Дыскусія прысвячалася праблемам кантролю над узбраеннямі, раззбраення і не распаўсюджвання на прасторы АБСЕ. "Віцэ-спікер адзначыў, што Беларусь з'яўляецца паслядоўным прыхільнікам і ўдзельнікам працэсаў ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання, і нагадаў, што ў лютым 2018 года споўнілася 25 гадоў з моманту прыняцця парламентам гістарычнай пастановы аб далучэнні да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі", - праінфармавалі ў прэс-службе. Баляслаў Пірштук выказаў шкадаванне, што Дагавор аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў да гэтага часу не ўступіў у сілу, што наносіць шкоду глабальнаму рэжыму нераспаўсюджвання.

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, на палях якой праходзіла і дыскусія аб праблемах кантролю над узбраеннямі. Парламентарыі прынялі ўдзел у ключавых мерапрыемствах сесіі, у тым ліку ў пасяджэнні агульнага камітэта Парламенцкай асамблеі АБСЕ па палітычных пытаннях і бяспецы. У сваім выступленні Баляслаў Пірштук заявіў аб неабходнасці скаардынаванага падыходу і сумесных дзеянняў усіх краін АБСЕ і яе партнёраў у процідзеянні транснацыянальным выклікам і пагрозам бяспецы. "Ён заклікаў членаў асамблеі эфектыўна выконваць існуючыя меры даверу, дзейнічаць у рэчышчы прынятых у АБСЕ абавязацельстваў у мэтах дапаўнення намаганняў ААН на гэтым напрамку", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Віцэ-спікер выказаў надзею, што прынятыя на 26-й штогадовай сесіі ў Мінску рэзалюцыі па такіх актуальных тэмах, як рэагаванне на з'яўленне новых псіхатропных рэчываў, прадухіленне сексуальнай эксплуатацыі дзяцей у інтэрнэце і іншыя, паслужаць далейшым стымулам для пашырэння супрацоўніцтва паміж дзяржавамі АБСЕ ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі