Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 чэрвеня 2018, 18:05

Беларусь і Тайланд маюць намер актывізаваць узаемадзеянне па лініі дзелавых колаў

8 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Тайланд маюць намер актывізаваць узаемадзеянне па лініі дзелавых колаў. Гэта тэма абмяркоўвалася сёння ў Маскве на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з паслом Тайланда ў Расіі Тханатыпам Упатысінгам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.

"Бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, узаемадзеяння па лініі дзелавых колаў", - адзначылі ў прэс-службе.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Тайландам устаноўлены 21 ліпеня 1992 года. У 2017 годзе двухбаковы тавараабарот склаў $89,1 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі