Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 снежня 2016, 13:56

Беларусь і Казахстан зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва ў самых розных галінах - Еўдачэнка

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва ў самых розных галінах. Аб гэтым сёння заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Казахстанскаму шляху незалежнага развіцця - 25 гадоў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За гады незалежнасці Беларусь і Казахстан шматразова пацвердзілі сваю зацікаўленасць ва ўмацаванні добрасуседскіх, партнёрскіх, дружалюбных адносін і сваё імкненне да развіцця супрацоўніцтва ў самых розных галінах", - сказаў Андрэй Еўдачэнка.

Дыпламат звярнуў увагу, што краіны канструктыўна ўзаемадзейнічаюць на пляцоўках розных міжнародных арганізацый. У ААН Казахстан з'яўляецца шматгадовым партнёрам Беларусі ў Групе сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі. Вырашаючы праблему з забруджанай тэрыторыяй Сяміпалацінскага выпрабавальнага ядзернага палігона, Казахстан актыўна падтрымлівае Беларусь у фармаце міжнароднага чарнобыльскага супрацоўніцтва.

"Беларусь шчыра рада таму, што да 25-годдзя незалежнасці Казахстан падышоў з уражальным поспехам у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, наяўнасцю дакладных стратэгічных арыенціраў па збалансаваным развіцці нацыянальнай эканомікі з акцэнтам на інавацыі і перадавыя тэхналогіі, на сучасныя кіраўніцкія рашэнні, - заявіў першы намеснік міністра. - Прыемна адзначыць, што, нягледзячы на тыя змяненні, якія адбыліся ў сусветнай палітыцы за апошні час, традыцыйна цесныя сувязі паміж беларускім і казахстанскім народамі, якія фарміраваліся на працягу стагоддзяў, і цяпер паспяхова развіваюцца на прынцыпах узаемнай павагі, раўнапраўя і ўзаемнай выгады".

Паводле слоў Андрэя Еўдачэнкі, за гады незалежнасці Беларусь і Казахстан стварылі эфектыўныя двухбаковыя механізмы ўзаемадзеяння. Штогод праводзяцца пасяджэнні міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, распрацавана і рэалізуецца дарожная карта развіцця ўзаемадзеяння. "У дакрызісны 2014 год тавараабарот паміж нашымі краінамі дасягнуў рэкорднай сумы $1,1 млрд. Нам трэба да гэтага імкнуцца зноў", - упэўнены ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі