Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 лістапада 2016, 18:37

Беларусь і Аўстрыя маюць намер развіваць міжпарламенцкі дыялог

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Аўстрыя маюць намер развіваць міжпарламенцкі дыялог. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аўстрыі Валерыя Варанецкага, які завяршае сваю дыпламатычную місію, з першым намеснікам старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнцам Копфам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

На сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні беларуска-аўстрыйскага ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых галінах. "Асаблівая ўвага ўдзелена перспектывам развіцця двухбаковага міжпарламенцкага дыялогу і супрацоўніцтва, у тым ліку ў кантэксце развіцця дамоўленасцей, дасягнутых у час праведзенага раней візіту Карлхайнца Копфа ў Беларусь і яго перагавораў з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Бакі выказалі зацікаўленасць у далейшай інтэнсіфікацыі беларуска-аўстрыйскіх адносін і нарошчванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных сферах.

Як паведамлялася, Валерый Варанецкі пасля заканчэння дыпмісіі будзе працаваць у беларускім парламенце. Ён выбраны старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання па міжнародных справах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі