Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 лістапада 2017, 16:25

Андрэйчанка: групы дружбы Беларусі і Румыніі адыграюць важную ролю ў нарошчванні супрацоўніцтва

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Групы дружбы Беларусі і Румыніі, створаныя ў парламентах абедзвюх дзяржаў, адыграюць важную ролю ў нарошчванні супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Румыніі Тэадорам-Віярэлам Мелешкану, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер, у прыватнасці, нагадаў, што нядаўна Румынію наведала кіраўнік рабочай групы па ўзаемадзеянні з румынскім парламентам дэпутат Вольга Петрашова. Адбыўся шэраг плённых сустрэч, на якіх абмяркоўваліся важныя пытанні, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы. "Актывізацыя работы груп дружбы адыграе вельмі важную ролю ў нарошчванні супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі ў цэлым", - перакананы Уладзімір Андрэйчанка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама выказаў меркаванне, што Беларусі і Румыніі неабходна развіваць кантакты на міжнародных парламенцкіх пляцоўках. Ён лічыць, што паказальнай у гэтым плане стала 26-я сесія ПА АБСЕ, якая прайшла ў ліпені 2017 года ў Мінску. "Вельмі актыўна працавала на гэтай сесіі дэлегацыя Румыніі. Самае галоўнае, што мы вельмі цесна ўзаемадзейнічалі і аказвалі падтрымку адзін аднаму", - заўважыў Уладзімір Андрэйчанка.

Акрамя таго, ён нагадаў, што ў бягучым годзе Беларусь і Румынія адзначылі 25-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін. На думку спікера, за гэтыя гады створаны добры фундамент для развіцця палітычных, гандлёва-эканамічных адносін, міжкультурных камунікацый. У той жа час Уладзімір Андрэйчанка са шкадаваннем канстатаваў, што многае было ўпушчана, і гэта не пайшло на карысць ні дзвюм дзяржавам, ні Еўрапейскаму саюзу. Між тым спікер адзначыў, што беларускі бок пазітыўна ацэньвае тэндэнцыю, якая намецілася апошнім часам, па актывізацыі кантактаў паміж Беларуссю і Румыніяй, а таксама паміж Беларуссю і ЕС.

У сваю чаргу Тэадор-Віярэл Мелешкану перадаў кіраўніцтву Нацыянальнага сходу Беларусі словы прывітання і найлепшыя пажаданні ад кіраўнікоў абедзвюх палат румынскага парламента - сената і Палаты дэпутатаў. Ён запэўніў, што спікеры маюць намер і далей нарошчваць кантакты з беларускімі парламентарыямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі