Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:39 13 студзеня 2017

Жаночая зборная па біятлоне фінішавала восьмай у эстафеце на этапе КС у Рупольдынгу

Жаночая зборная па біятлоне фінішавала восьмай на этапе Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу. Пераможцай эстафеты стала каманда Германіі - 1 гадзiна 9 хвілін 50,3 секунд (0+6). Другое месца занялі біятланісткі Францыі - 3,5 секунд (0+7), бронзавыя медалі заваявалі нарвежкі - 4,5 секунд (0+1).

Зборная Беларусі ў складзе Надзеі Скардзіна, Надзеі Пісаравай, Дар'і Домрачавай і Ірыны Крыўко ўступіла пераможцам гонкі +2 хвіліны 39,0 секунд (0+10). Дар'я Домрачава, якая вярнулася ў вялікі спорт, выступіла на трэцім этапе.

На здымку: Дар'я Домрачава і Ірына Крыўко.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі