Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:01 23 верасня 2016

Велапрабег прайшоў у Мінску ў Дзень без аўтамабіля

Ініцыятыву велапрабегаў, прымеркаваных да Еўрапейскага тыдня мабільнасці, падтрымалі па ўсёй Беларусі. Аб гэтым паведаміў журналістам пастаянны каардынатар ААН - пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха.

Дзень без аўтамабіля - заключнае мерапрыемства Еўрапейскага тыдня мабільнасці - завяршыўся ў Мінску фінальным велапрабегам ад вул. Леніна да Нацыянальнай бібліятэкі з удзелам прадстаўнікоў розных арганізацый.

У 2016 годзе Мінск упершыню на афіцыйным узроўні далучыўся да Еўрапейскага тыдня мабільнасці, мэта якога - прыцягненне насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту. Хартыя міжнароднай кампаніі была падпісана 9 верасня старшынёй Мінгарвыканкама Андрэем Шорцам.

На здымку: у час велапрабегу.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі