У Віцебску па праспекце Будаўнікоў побач з гасцініцай "Лучоса" ўстанавілі манументальна-дэкаратыўную скульптуру пад такой жа назвай. Аўтарам выступіў Сяргей Сотнікаў. Паведамляецца, што вага каля 100 кг. Урачыстае адкрыццё скульптуры адбудзецца 23 чэрвеня ў час святкавання Дня горада.
На здымку: скульптура "Лучоса".