У роту інфармацыйных тэхналогій плануецца набраць 60 чалавек. Аб гэтым паведаміў начальнік Ваеннай акадэміі Віктар Лісоўскі.
20 ліпеня ў ВНУ адбылася сустрэча з прадстаўнікамі IT-індустрыі. Кіраўніцтва Ваеннай акадэміі расказала аб яе функцыях і структуры, навуковым патэнцыяле. Бакі дэталёва абмеркавалі працэс стварэння роты інфармацыйных тэхналогій.
На здымку: у час сустрэчы.