Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:24 26 ліпеня 2016

У Рэчыцкім раёне ў тэставым рэжыме прадстаўлены турыстычны маршрут "Нафтавы"

Супрацоўнікі аддзела маркетынгу РУП ВА "Беларуснафта" сумесна з каардынатарамі праграмы Belarus N ТАА "Група НЭФ" распрацавалі і прэзентавалі ў Рэчыцкім раёне турыстычны маршрут "Нафтавы". Маршрут стаў адным са складнікаў новага праекта - турыстычнай праграмы Belarus N.

Маршрут дасць магчымасць у займальным фармаце сфарміраваць у турыстаў і наведвальнікаў веды аб поўным цыкле здабычы нафты і яе перапрацоўкі, а таксама аб вытворчасці тавараў, у якіх выкарыстоўваецца нафта.

На здымку: удзельніца прэзентацыі ў тэставым рэжыме "Нафтавага" маршруту Ганна Комлева.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі