Аматары электрасамакатаў, монаколаў, электравеласіпедаў і гіраскутараў сабраліся 26 кастрычніка на лыжаролернай трасе ў Мінску на закрыццё сезона электратранспарту.
Удзельнічаць у гонках маглі толькі тыя, каму ўжо споўнілася 18 гадоў. Заезды праходзілі на камфортнай трасе з новым асфальтаваным пакрыццём і контрухіламі.
На здымку: у час фестывалю.