Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:55 06 кастрычніка 2017

У Брэсце ўрачыста ўзнагародзілі 14-гадовага майстра спорту па плаванні Настассю Шкурдай

5 кастрычніка ў Брэсцкім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па водных відах спорту прайшло ўрачыстае віншаванне і ўзнагароджанне майстра спорту міжнароднага класа па плаванні, чэмпіёнкі Еўропы сярод юніёраў, чэмпіёнкі Алімпійскага фестывалю моладзі Еўропы 14-гадовай Настассі Шкурдай і яе трэнера Вольгі Ясяновіч.

У другі дзень Алімпійскага фестывалю моладзі Еўропы Настасся ў фінальным заплыве на дыстанцыі 100 м на спіне заваявала серабро з новым юнацкім рэкордам Беларусі - 1:01.76. У фінальным заплыве на дыстанцыі 200 м на спіне заняла 4-е месца, таксама ўстанавіўшы новы юнацкі рэкорд Беларусі - 2:14.49. На дыстанцыі 100 м батэрфляем Насця тройчы абнавіла юнацкі рэкорд Рэспублікі Беларусь (папярэдні заплыў - 1.00.60, паўфінальны - 59.66, фінальны - 59.34), абнавіла рэкорд фестывалю і заваявала 1-е месца.

На здымку: Настасся Шкурдай.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі