Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:49 25 красавіка 2018

Памятны знак у гонар энергетыкаў - ліквідатараў аварыі на ЧАЭС адкрылі ў Хойніках

Памятны знак энергетыкам Савецказа Саюза, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адкрылі 25 красавіка ў Хойніках.

Знак размешчаны ў гарадскім скверы. У 2016 годзе тут з нагоды 30-й гадавіны аварыі на ЧАЭС быў устаноўлены мемарыяльны гранітны камень. У новай скульптурнай кампазіцыі ў бронзе паўсталі вобразы трох энергетыкаў у рабоце. Аўтар памятнага знака - беларускі скульптар Валерый Кандраценка.

На здымку: ліквідатары наступстваў трагедыі на ЧАЭС Мікалай Ліннік і Ігнат Невяроўскі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі