Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
19:12 15 сакавіка 2018

Міклашэвіч уручыў пашпарты грамадзян Беларусі таленавітым хлопцам і дзяўчатам Брэсцкай і Магілёўскай абласцей і г.Мінска

Дзяржава стварае ўсе неабходныя ўмовы для развіцця і самарэалізацыі сваіх юных грамадзян. Аб гэтым заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч на ўручэнні пашпартоў грамадзян Беларусі таленавітым хлопцам і дзяўчатам Брэсцкай і Магілёўскай абласцей і г.Мінска.

Цырымонія адбылася ў новым будынку Канстытуцыйнага суда ў Дзень Канстытуцыі. У час цырымоніі пуцёўку ў дарослае жыццё атрымалі 26 юнакоў і дзяўчат, якія дасягнулі 14-годдзя. Уручэнне пашпартоў стала фінальным мерапрыемствам усебеларускай акцыі БРСМ "Мы - грамадзяне Беларусі!".

На здымку: старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч уручыў пашпарт Кацярыне Лойка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі