Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:49 09 снежня 2016

Маладзёжны аўтапрабег даў старт акцыі "Нашы дзеці" ў Магілёўскай вобласці

Маладзёжны аўтапрабег 9 снежня даў старт дабрачыннай навагодняй акцыі "Нашы дзеці" ў Магілёўскай вобласці.

У аўтапрабегу, ініцыятарам і арганізатарам якога выступіў Ленінскі раённы камітэт БРСМ, прынялі ўдзел амаль 10 машын, у тым ліку партнёраў і спонсараў акцыі: гарадскога аддзела МНС, Магілёўскага аўтаклуба, фітнес-клуба "Камільфо", Магілёўскай фабрыкі марожанага. Удзельнікі акцыі на працягу дня наведаюць некалькі дашкольных устаноў Магілёва, дзе парадуюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця праграмай з удзелам Дзеда Мароза і Снягурачкі. Дзяцей таксама чакаюць навагоднія сувеніры і салодкія падарункі ад спонсараў.

На здымку: у час наведвання ясляў-сада нумар 34 у Магілёве.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі