Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:36 30 чэрвеня 2016

Лагер дружбы ў Рагачоўскім раёне сабраў больш за 200 падлеткаў з Беларусі, Расіі, Украіны

Урачыстая лінейка і адкрыццё міжнароднага лагера дружбы дзяцей славянскіх народаў "Крынічка", арганізатарам якога выступае Гомельскае аддзяленне Грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру", адбыліся на маляўнічым беразе возера Добрае ў Рагачоўскім раёне. Мерапрыемства сабрала больш за 200 школьнікаў з Гомельскай вобласці, расійскіх рэгіёнаў (Маскоўскай, Курскай, Смаленскай, Бранскай абласцей, Санкт-Пецярбурга), а таксама Жытомірскай вобласці Украіны. Урачыстая лінейка і адкрыццё лагера пачаліся з выканання дзяржаўных гімнаў і ўзняцця сцягоў краін-удзельніц. У бягучым годзе лагер "Крынічка" прысвечаны 55-годдзю Фонду міру, а таксама Году культуры ў Рэспубліцы Беларусь і будзе прадаўжацца па 7 ліпеня.

На здымку: вядучыя (злева направа) Тарас Лаўранюк (Украіна), Карына Вадзеннікова (Расія) і Даніла Волкаў (Беларусь).

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі