У Брэсце 16 сакавіка стартаваў II Міжнародны конкурс піяністаў імя Святаслава Рыхтэра. Музычныя спаборніцтвы пройдуць па 18 сакавіка ў камернай зале Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р.Шырмы. Канкурсанты, а гэта навучэнцы музычных навучальных устаноў краіны, выступяць у дзвюх узроставых групах - ад 16 да 19 гадоў і ад 20 да 24 гадоў.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Брэсцкі гарвыканкам і Брэсцкае абласное музычнае таварыства.
На здымку: выступленне канкурсанткі з Беларусі Дзіяны Цайко.