Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
18:51 28 чэрвеня 2016

Карэспандэнты БЕЛТА перамаглі ў абласным конкурсе сярод журналістаў

Дыпломы за першыя месцы ў абласным конкурсе ў намінацыі карэспандэнты рэспубліканскіх СМІ атрымалі намеснік рэдактара аддзела рэгіянальнай інфармацыі па Гродзенскай вобласці РУП "БелТА" Алена Стасюкевіч і фотакарэспандэнт РУП "БелТА" Леанід Шчаглоў. Другое месца прысуджана ўласнаму карэспандэнту па Гродзенскай вобласці РУП "Зорка" Барысу Пракопчыку.

Дыпломы за перамогу ў іншых намінацыях атрымалі: рэдакцыі газет "Гродзенская праўда", "Астравецкая праўда". Рэдакцыя радыёпраграм УП "Лідскае тэлерадыёаб'яднанне", рэдактар аддзела інфармацыі радыё і тэлебачання РУП "Тэлерадыёкампанія Гродна" Надзея Завіноўская.

На здымку: намеснік рэдактара аддзела рэгіянальнай інфармацыі па Гродзенскай вобласці РУП "БелТА" Алена Стасюкевіч і старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі