Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
09:51 25 кастрычніка 2019

Гродзенскія ратавальнікі атрымалі новыя службовыя аўтамабілі

24 кастрычніка ў Гродне прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння ратавальнікам абласнога ўпраўлення МНС ключоў ад новых службовых аўтамабіляў. Пяць новых аўто куплены за кошт абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў. Практычна ўсе машыны будуць накіраваны ў раённыя падраздзяленні МНС. Напрыклад, аўталесвіца з пад'ёмам на вышыню да 30 м на базе аўтамабіля МАЗ перададзена ў ПАВЧ №2 Смаргонскага РАНС. Таксама ратавальнікам прадастаўлены два штабныя аўтамабілі на базе пазадарожнікаў і дзве легкавыя машыны.

На здымку: новыя службовыя аўтамабілі

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі