Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:52 16 студзеня 2017

Дзень снегу адсвяткавалі ў "Сонечнай даліне"

Сусветны дзень снегу адсвяткавалі ў мінскім гарналыжным цэнтры "Сонечная даліна" 15 студзеня. Для мінчан і гасцей сталіцы падрыхтавалі спартыўна-забаўляльную праграму. Гледачы ўбачылі спаборніцтвы па гарналыжным спорце, снаўбордзе і лыжных гонках, паказальныя выступленні вядучых спартсменаў. Сусветны дзень снегу адзначаюць больш як у 80 краінах. Арганізатарамі свята ў Мінску выступіла Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Мінгарвыканкам, Беларускі лыжны саюз, Беларуская федэрацыя гарналыжнага спорту і снаўборда.

На здымку: Дзень снегу ў "Сонечнай даліне".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі