Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:40 08 снежня 2016

Дэлегацыя з правінцыі Мпумаланга ПАР знаходзіцца з візітам у Магілёўскай вобласці

Магілёўская вобласць і правінцыя Мпумаланга Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Некрашэвіч і кіраўнік урада правінцыі Мпумаланга Дэвід Дабедэ Мабуза.

Праграмай візіту гасцей з ПАР прадугледжана наведванне холдынга "Бабуліна крынка", азнаямленне з вучэбным працэсам у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, з вытворчасцю сельгастэхнікі ў ААТ "Бабруйскаграмаш".

На здымку: дэлегацыя з ПАР у час наведвання холдынга "Бабуліна крынка".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі