Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:28 29 верасня 2016

Беларусь і Венгрыя падпісалі пяцігадовую праграму супрацоўніцтва ў сферы культуры

Міністэрства культуры Беларусі і Міністэрства чалавечых рэсурсаў Венгрыі падпісалі пяцігадовую праграму супрацоўніцтва ў сферы культуры. Аб гэтым паведаміла 29 верасня журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына па выніках 7-га пасяджэння міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Па выніках пасяджэння бакі падпісалі таксама Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж венгерска-ўкраінскай гандлёва-прамысловай палатай і Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Пагадненне аб стварэнні цэнтра эталоннай інфармацыі на базе гандлёва-прамысловай палаты Будапешта.

На здымку: дырэктар дэпартамента краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў гандлёва-прамысловай палаты Будапешча Ёжэф Ковач і дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Яўген Каваленка падпісваюць пагадненне аб стварэнні цэнтра эталоннай інфармацыі на базе гандлёва-прамысловай палаты Будапешта.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі