Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
18:15 28 кастрычніка 2016

Адкрыты дыялог "Маладзёжны рух - традыцыі і будучыня" правялі актывісты БРСМ

Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прынялі ўдзел у адкрытым дыялогу "Маладзёжны рух - традыцыі і будучыня", які адбыўся 28 кастрычніка напярэдадні 98-годдзя камсамола. Актывісты БРСМ разам з экспертамі - ветэранамі маладзёжнага руху краіны, якія ў свой час узначальвалі камсамол Беларусі і беларускую піянерыю, абмеркавалі пытанні грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, захавання пераемнасці пакаленняў.

У адкрытым дыялогу прыняў удзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі.

На здымку: Ганна Пятроўская, першы сакратар ЦК ГА БРСМ Андрэй Белякоў, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі, Вольга Рэй, старшыня савета ветэранаў камсамольскага, піянерскага і маладзёжнага руху пры Цэнтральным камітэце ГА "БРСМ" Аляксей Крыўдзенка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі