Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
16 лістапада 2017, 15:20
Міхаіл Кавалёў

Зніжэнне затрат у банкаўскім сектары прывядзе да зніжэння працэнтных ставак па крэдытах

Міхаіл Кавалёў
Доктар эканамічных навук, прафесар

Зніжэнне затрат у банкаўскім сектары, у тым ліку і на заработную плату, прывядзе да зніжэння працэнтных ставак па крэдытах. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў дэкан эканамічнага факультэта БДУ прафесар Міхаіл Кавалёў.

"Зарплата ў масавых работнікаў банкаў не такая ўжо высокая - мае выпускнікі, калі ідуць на работу ў банкі, атрымліваюць сярэднюю зарплату па краіне. Але ў вышэйшага кіраўніцтва - і такая традыцыя склалася ва ўсім свеце - зарплата вельмі высокая. І трэба адкрыта сказаць, што не толькі ў нашай краіне, але і ў іншых краінах свету кіраўніцтва банкаў атрымлівае значна большую зарплату, чым вышэйшыя чыноўнікі ў краіне, міністры, і гэта выклікае некаторае неразуменне, на што сёння цалкам справядліва ўказаў кіраўнік дзяржавы. І размова, напэўна, ідзе не толькі аб зарплатах, размова ідзе ў цэлым аб змяншэнні расходаў банкаў. Паколькі чым менш грошай банк расходуе на сябе, тым таннейшымі будуць крэдыты. А калі таннейшымі будуць крэдыты, пачне лепш развівацца наша эканоміка", - лічыць эксперт.

Міхаіл Кавалёў нагадаў, што быў перыяд часу, калі Нацыянальны банк уводзіў ліміт на працэнтныя даходы банкаў - яны не маглі быць большымі за 3 працэнты (гэта значыць розніца паміж коштам прыцягнутых грошай і коштам выдадзеных крэдытаў у сярэднім не магла быць большай за 3 працэнты). "Ва ўсім свеце банкі жывуць на 2 працэнты, а ў нас гэта маржа набліжаецца да 5 працэнтаў. Але падкрэслю, што адміністрацыйнымі мерамі мы не так ужо шмат тут даб'ёмся, важней, каб станавілася больш жорсткай канкурэнцыя паміж банкамі, а гэта ўжо сёння фактычна адбываецца", - растлумачыў ён.

Дэкан эканамічнага факультэта БДУ адзначыў поспехі рэгулятара ў гэтым годзе па зніжэнні кошту крэдытаў. "За тое, што ў гэтым годзе грошы патаннелі істотна, што беларускі рубель на працягу ўсяго года быў дастаткова моцны, я паставіў бы Нацбанку пяцёрку, у адрозненне ад 2016 года", - рэзюмаваў эксперт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі