Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
20 чэрвеня 2016, 17:13

Задачы эканамічнага развіцця павінны суадносіцца з ідэалагічнымі каштоўнасцямі

Асноўная праблема, што стаіць перад беларускім грамадствам і дзяржавай, у тым, каб арганічна ўзаемаўвязаць задачы эканамічнага развіцця з традыцыйнымі ідэалагічнымі каштоўнасцямі Такое меркаванне выказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.

"Асноўная праблема сучаснага грамадства - не столькі ў самой эканоміцы, колькі ў захаванні ідэалагічных, духоўных каштоўнасцей ва ўмовах новых эканамічных выклікаў, - лічыць субяседнік. - На маю думку, дэлегаты пятага Усебеларускага народнага сходу павінны зрабіць на гэтым асаблівы акцэнт, фарміруючы стратэгію развіцця краіны".

Мікалай Шчокін адзначыў, што рост эканомікі прызначаны ў першую чаргу забяспечыць максімальныя ўкладанні ў чалавечы капітал, каб на новы ўзровень узняць якасць жыцця людзей і каб беларускае грамадства поўнасцю адпавядала інавацыйнаму XXI стагоддзю "Усебеларускі сход - гэта пошук і выбар новых магчымасцей, практыка-арыентаваная мадэль дыялогу ўлады з народам. Безумоўна, значная ўвага на форуме будзе ўдзелена балансу інтарэсаў дзяржавы і грамадства, а таксама інстытутам дзяржаўнага кіравання, якія павінны стаць, вобразна кажучы, мозгам і мышцамі нашай эканомікі. Акрамя таго, наспела неабходнасць абазначыць адказнасць беларускага бізнесу перад краінай і важнасць дзяржаўна-прыватнага партнёрства", - дадаў эксперт.

"Сёння кожны грамадзянін абавязаны быць дзяржаўнікам - гэта значыць, думаць аб перспектывах дзяржавы і грамадства, не баяцца прымаць рашэнне", - рэзюмаваў Мікалай Шчокін.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі