Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
23 мая 2016, 12:42

Ватыкан адыграў вялікую ролю ў нармалізацыі адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам

Ватыкан адыграў вялікую ролю ў нармалізацыі адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам, заявіў у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведамляе БЕЛТА.

"Ватыкан адыграў вялікую ролю ў нармалізацыі нашых адносін з Еўрапейскім саюзам", - канстатаваў Уладзімір Макей. Ён падкрэсліў, што для Беларусі Ватыкан з'яўляецца вельмі важным партнёрам. Гэта дзяржава не проста выступала за ўмацаванне незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, але і ўсяляк гэтаму садзейнічала.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нагадаў, што Прэзідэнт Беларусі рэгулярна сустракаецца з кіраўніцтвам Ватыкана. Гаворачы аб сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з пантыфікам Францыскам, якая адбылася 21 мая, Уладзімір Макей лічыць, што яна значыць вельмі многае.

"Гэта сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы з Папам Рымскім была вельмі важнай, па-першае, таму што католікі ў Беларусі з'яўляюцца другой па колькасці канфесіяй пасля праваслаўных. Мы зацікаўлены, каб гармонія, мір і стабільнасць, якія існуюць у нашым грамадстве, існавалі і ў далейшым. Гэта таксама было тэмай размовы Прэзідэнта з Папам Рымскім. Па-другое, сацыяльная палітыка беларускай дзяржавы і палітыка Ватыкана ў многім падобныя", - асабліва падкрэсліў кіраўнік МЗС.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі