Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
25 красавіка 2018, 13:03
Канстанцін Шабека

У сучасным свеце стаўка робіцца на чалавечы капітал і структурныя змяненні эканомікі

Канстанцін Шабека
Рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта доктар эканамічных навук

У сучасных умовах Беларусь робіць стаўку на чалавечы капітал і структурныя змяненні эканомікі. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта доктар эканамічных навук Канстанцін Шабека, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

"На мой погляд, Пасланне змяшчае тры фундаментальныя моманты. Фактычна Прэзідэнт ідэнтыфікаваў выклікі, якія стаяць перад нашай краінай. Я іх аб'яднаў бы ў дзве групы: геапалітычныя трансфармацыі і тэхналагічная рэвалюцыя. Ён жа сфармуляваў і стратэгіі - тое, якім чынам з гэтымі выклікамі мы можам справіцца. Першая - якасць чалавечага капіталу. Самае важнае - гэта "мазгі", культура, тое, як мы выхаваны. А з гэтым у нас якраз вельмі нядрэнна. Другая стратэгія заключаецца ў структурных змяненнях. Гэта лічбавая эканоміка, развіццё фінансавых рынкаў і прадпрымальніцкая актыўнасць", - адзначыў рэктар.

"Таксама Прэзідэнт сфармуляваў умовы, пры якіх мы можам з дапамогай гэтых стратэгій дастойна адказаць на выклікі. Гэта кансэнсус у грамадстве, у тым ліку асабліва важна - кансэнсус эліт. Кіраўнік дзяржавы дакладна даў усім зразумець: мы, як краіна, як народ, бяром на сябе ўсю адказнасць за нашу будучыню, усведамляем выклікі, разумеем, як стратэгічна на іх рэагаваць, і самі з гэтымі выклікамі справімся. Пры гэтым мы не адмаўляем узаемадзеяння з іншымі дзяржавамі: як і ўсе, удзельнічаем у гэтым геапалітычным трансферы і зоймем там нармальнае месца", - перакананы Канстанцін Шабека.

На яго думку, менавіта адэкватныя, прагматычныя стратэгіі, заснаваныя на глыбінных каштоўнасцях, характэрных для беларускага грамадства і народа, дадуць магчымасць спакойна разабрацца з часовымі цяжкасцямі. "Само нічога не вырашыцца. Мы бачым, як рухацца наперад, але само не будзе рухацца. Трэба ўсім працаваць, ад усіх патрабуецца максімальная канцэнтрацыя намаганняў і максімальна эфектыўна дзейнічаць. Гэта быў і пасыл Прэзідэнта кіраўнікам усіх рангаў. Па крайняй меры, я гэта добра ўбачыў", - рэзюмаваў рэктар ПалесДУ.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі