Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
16 верасня 2016, 10:51
Сяргей Лебедзеў

У мэтазгоднасці існавання СНД ні ў каго няма сумненняў

Сяргей Лебедзеў

Ні адзін кіраўнік, старшыня ўрада або іншы афіцыйны прадстаўнік краіны - удзельніцы СНД ні разу не выказаў сумненняў у неабходнасці існавання Садружнасці. Аб гэтым заявіў старшыня Выканаўчага камітэта СНД Сяргей Лебедзеў, падводзячы вынікі чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) краін - членаў Садружнасці.

"Усе яны поўнасцю разумеюць і падтрымліваюць неабходнасць захавання і развіцця арганізацыі. Так, патрэбна мадэрнізацыя, так, неабходна правесці яе адаптацыю да сучасных рэалій. Але аб ліквідацыі СНД ніколі размовы не было і не ідзе цяпер", - сказаў ён. У сувязі з гэтым, паводле слоў Лебедзева, ён з аптымізмам глядзіць на будучае арганізацыі.

Як адзначыў старшыня Выканкама, жыхароў краін СНД звязваюць "тысячы і нават мільёны" ніцей, у тым ліку "гістарычная агульнасць" і "роднасныя сувязі". "Цяпер з'явіўся фактар, які пабуджае нас актыўней дзейнічаць у сферы бяспекі - гэта міжнародны тэрарызм", - падкрэсліў ён. "Таму ўсе, хто цвяроза ацэньвае сітуацыю, усведамляюць неабходнасць існавання Садружнасці", - адзначыў Лебедзеў.

На нарадзе СМЗС былі адобраны 16 пытанняў, 10 з якіх будуць унесены на разгляд маючага адбыцца 16 верасня ў Бішкеку пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі