Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
14 ліпеня 2016, 18:45
Лілія Ананіч

"Славянскі базар" дапамагае выбудоўваць масты дружбы паміж краінамі

Лілія Ананіч
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў, член прэзідыума Беларускага саюза жанчын

Місія Беларусі ў сучасным свеце - выбудоўванне мастоў дружбы, гэта мэта дасягаецца ў тым ліку дзякуючы правядзенню "Славянскага базару". Такое меркаванне выказала 14 ліпеня ў ходзе круглага стала "Культура і мастацтва як крыніца развіцця духоўна-маральных каштоўнасцей. Роля СМІ ў фарміраванні агульнай культурнай прасторы славянскіх народаў" на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" міністр інфармацыі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі ёсць свая місія ў гэтым вялікім, бурным і складаным свеце. Місія выбудоўваць масты дружбы, місія быць у эпіцэнтры інтэграцыйных працэсаў. Гэта вызначаецца і палітыкай краіны ў сацыяльна-культурнай сферы. Палітыкай, якая ілюструецца фарматам фестывалю "Славянскі базар", - сказала міністр. Яна таксама адзначыла, што такія круглыя сталы ўносяць сваю лепту ў развіццё інфармацыйнага супрацоўніцтва, тут ідзе адкрыты дыялог і абмеркаванне актуальных пытанняў.

Лілія Ананіч падкрэсліла, што за 25 гадоў існавання "Славянскага базару" СМІ ўнеслі важкі ўклад у працэс станаўлення і развіцця форуму, які цяпер атрымаў планетарны размах. Яна прапанавала журналістам па выніках гэтага форуму стварыць буклет ці кнігу пад умоўнай назвай "Прэса на "Славянскім базары" - 25 гадоў".

Затым міністр уручыла ўзнагароды калектывам СМІ, якія ўсе 25 гадоў плённа супрацоўнічаюць з фестывалем і асвятляюць мерапрыемствы форуму. Падзяка Міністэрства інфармацыі аб'яўлена калектывам Беларускага тэлеграфнага агенцтва, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, газеты "СБ. Беларусь сегодня", рэдакцыйна-выдавецкіх устаноў "Культура і мастацтва" і "Звязда", інфармацыйнаму агенцтву "ІнтэрМедыя" і інш.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі