Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
30 мая 2016, 09:08
Мар'яна Шчоткiна

Роля жанчын у грамадскіх працэсах у Беларусі пастаянна расце

Мар'яна Шчоткiна
Кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску, старшыня ГА "Беларускі саюз жанчын"

Роля жанчын у грамадскіх працэсах у Беларусі пастаянна расце. Такое меркаванне, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, журналістам выказала міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі і старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна, якая 28 мая прыняла ўдзел у выязным пасяджэнні праўлення грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" у Светлагорскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што роля жанчын у грамадскім жыцці Беларусі, у прыняцці палітычных рашэнняў пастаянна расце. "Наперадзе знакавыя для нашай краіны падзеі, у якіх члены Беларускага саюза жанчын прымуць самы актыўны ўдзел", - падкрэсліла яна.

У першую чаргу размова ідзе аб Усебеларускім народным сходзе. "Задачы, якія ставіць перад сабой БСЖ, звязаны непасрэдна з падтрымкай сем'яў, жанчын, дзяцей, пажылых грамадзян. На форуме неабходна абмеркаваць, што яшчэ можна зрабіць на дзяржаўным узроўні, каб дадатная дынаміка па павелічэнні нараджальнасці і шматдзетных сем'яў захоўвалася. У прыватнасці, трэба ўзняць пытанне аб прадаўжэнні такога віду падтрымкі шматдзетных сем'яў, як сямейны капітал", - лічыць яна.

Таксама Мар'яна Шчоткіна звярнула ўвагу на тое, што члены Беларускага саюза жанчын маюць намер актыўна ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. "У радах БСЖ шмат актыўных жанчын, якія гатовы прыняць удзел у кіраванні дзяржавай, таму на маючых адбыцца выбарах будуць прапаноўваць і прадстаўляць свае ідэі і праграмы", - падкрэсліла міністр.

Лідар грамадскага аб'яднання адзначыла, што на трэцім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі БСЖ плануе ўзняць пытанні, якія датычацца рэалізацыі роўных правоў і гарантый на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

У выязным пасяджэнні праўлення прынялі ўдзел члены БСЖ з усіх абласцей. Яны ўсклалі кветкі і вянкі да мемарыяла ў гонар аперацыі "Баграціён". Пабывалі на сельскім свяце ў аграгарадку Дуброва, у час якога адбылося ўшанаванне жанчын-ветэранаў, перадавікоў вытворчасці, шматдзетных маці і маладых сем'яў. Таксама ўдзельніцы пасяджэння наведалі будаўнічую пляцоўку па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі