Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
12 красавіка 2017, 15:37
Херарда Суарэс Альварэс

Развіццё культурных сувязей зблізіць народы Беларусі і Кубы

Херарда Суарэс Альварэс

Развіццё культурных сувязей Беларусі і Кубы зблізіць народы дзвюх краін. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы ў Беларусі Херарда Суарэс Альварэс пасля падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам культуры Кубы.

"Беларусь і Куба маюць багатыя культурныя сцэнарыі, і таму важна, каб народы нашых краін ведалі як мага больш хаця б аб самых значных мерапрыемствах. На мой погляд, важна выключыць праблему нейкага інфармацыйнага вакууму аб культурных мерапрыемствах краін. Сёння не хапае ўзаемадзеяння, уласнай ініцыятывы бакоў. Трэба знаходзіць шляхі рэалізацыі пагаднення, нягледзячы на вялікую адлегласць паміж нашымі краінамі і некаторыя фінансавыя цяжкасці. Рэалізацыя пагаднення дасць магчымасць народам Беларусі і Кубы бліжэй азнаёміцца з культурай адзін аднаго", - сказаў пасол.

Херарда Суарэс Альварэс дадаў, што прадстаўнікі Кубы ўдзельнічалі ў кінафестывалі "Лістапад", "Славянскім базары ў Віцебску". Але гэта адзінкавыя прыклады. Падрастаюць новыя пакаленні музыкантаў, артыстаў, якія не вядомы ў Беларусі.

На Кубе таксама важна знаёміць з беларускай культурай і новымі імёнамі. Напрыклад, праходзіць вядомы ва ўсім свеце Гаванскі кніжны кірмаш, дзе ёсць традыцыя прадстаўлення нейкай з краін ганаровым госцем. У такой ролі хацелася б убачыць і Беларусь у недалёкім будучым, адзначыў пасол.

Перспектыўнае супрацоўніцтва ў сферы кіно, музыкі. Цікава развіваць адносіны таксама ў тэатральнай сферы, музейнай, выставачнай дзейнасці.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі