Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
29 жніўня 2016, 10:33
Міхаіл Жураўкоў

Поўная замена папяровага падручніка электронным адбудзецца вельмі няхутка

Міхаіл Жураўкоў

Поўная замена папяровага падручніка электронным адбудзецца вельмі няхутка. Такое меркаванне выказаў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў у эфіры перадачы "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Праект "Электронная школа" - гэта не толькі электронныя часопісы і дзённікі, але і электронныя сродкі навучання, навучальныя дапаможнікі, падручнікі, дадатковая літаратура, - растлумачыў міністр. - Сапраўды, мы хацелі б у бліжэйшым будучым адмовіцца ад звычайных дзённікаў, замяніўшы іх на электронныя, - да гэтага ідзём, падключыліся да праекта многія рэгіёны".

Аднак, як лічыць Міхаіл Жураўкоў, "поўная замена папяровага падручніка электронным калі і будзе, то вельмі няхутка".

Міністр адукацыі прадэманстраваў у тэлестудыі базавы падручнік для шостага класа па гісторыі Беларусі для першых дзвюх чвэрцей. У рабоце над базавымі падручнікамі прымаюць удзел псіхолагі, педагогі-практыкі, растлумачыў ён.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі