Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
20 кастрычніка 2016, 16:21
Наталля Качанава

На тэлебачанні не хапае добрых дзіцячых перадач

Наталля Качанава

Беларускаму тэлебачанню не хапае добрых дзіцячых перадач. Аб гэтым заявіла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава на семінары-нарадзе па сацыяльных пытаннях у Мінаблвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На выхадных часам бяру пульт, праглядаю каналы: няма нармальных дзіцячых перадач, якія, напрыклад, мы ў дзяцінстве глядзелі. А яны ж дзецям цікавыя і такія перадачы павінны быць, у тым ліку на рэгіянальным тэлебачанні", - адзначыла віцэ-прэм'ер.

Важна, каб дзеці ў тым ліку праз такія перадачы атрымлівалі станоўчую інфармацыю. Гэта работа сёння асабліва важная ў сувязі з апошнімі падзеямі (нападзенне ў ГЦ "Еўропа", падлеткавыя суіцыды. - Заўвага БЕЛТА), адзначыла Наталля Качанава. "Нам патрэбны добрыя дзіцячыя перадачы, станоўчая інфармацыя, якую атрымлівалі б нашы дзеці", - падкрэсліла яна.

Таксама Наталля Качанава даручыла павысіць эфектыўнасць работы псіхолагаў у школах. "Калі ёсць псіхолаг у школе, няхай ён сто разоў пагаворыць з настаўнікам, паглядзіць на тое ці іншае дзіця, на яго паводзіны, - сказала яна. - Не заўсёды адэкватныя паводзіны дзяцей мы павінны бачыць і своечасова спыняць. Гэта нельга прапускаць. У нас выбудавана структура, якая павінна працаваць на ўсіх узроўнях - дзіцячы сад, школа і гэтак далей".

Віцэ-прэм'ер адзначыла неабходнасць больш уважлівага падбору кадраў у гэтай галіне. "Псіхолаг працуе з чалавечым лёсам, чалавечай душой. І трэба ўважліва да гэтага падыходзіць. Падбярыце нармальныя кадры. Сёння нашы ВНУ рыхтуюць вялікую колькасць спецыялістаў. Іх больш чым дастаткова", - рэзюмавала Наталля Качанава.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі