Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
23 сакавіка 2017, 10:57
Павел Якубовіч

Да добраўпарадкавання Курапат важна прыцягнуць усіх неабыякавых, незалежна ад палітычных і рэлігійных поглядаў

Павел Якубовіч

Важна, каб усе неабыякавыя грамадзяне, незалежна ад палітычных і рэлігійных поглядаў, прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні ўрочышча Курапаты. Такое меркаванне журналістам выказаў галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Круглы стол газеты "СБ. Беларусь сегодня", на якім абмяркоўваліся гістарычная значнасць і статус Курапат, выклікаў шырокі грамадскі рэзананс. Дзяржаўныя служачыя, гісторыкі, эксперты тады выказаліся за тое, што ўрочышча павінна стаць агульнанацыянальным мемарыялам памяці і смутку. Акрамя таго, удзельнікі круглага стала прапанавалі ўстанавіць там памятны знак. Ідэю падтрымала ўжо Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і аб'явіла аб правядзенні ў Курапатах працоўнай акцыі 25 сакавіка.

На думку Паўла Якубовіча, неабходна арганізаваць шэраг мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні. "Неабходна сумясціць намаганні дзяржавы, грамадскасці, неабыякавых грамадзян. Гэта могуць быць прадстаўнікі розных партый, рухаў, людзі розных канфесій", - падкрэсліў ён.

Курапаты сёння ў свядомасці беларусаў стаяць у адным сэнсавым страі з Хатынню, Трасцянцом. "Гэта не пляцоўка для палітычных рысталішчаў, а агульнанацыянальнае месца памяці і смутку", - перакананы галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня".

Шырокая грамадская дыскусія неабходна і пры стварэнні памятнага знака. Як мага больш людзей, і не толькі прафесіяналаў, павінны выказаць свае прапановы наконт яго мастацкай інтэрпрэтацыі, лічыць Павел Якубовіч. Ён прапануе таксама правесці вялікую дабрачынную акцыю па зборы сродкаў на ўстаноўку памятнага знака, падобна да таго, як збіраюць грошы на храмы. Пасля таго, як помнік у Курапатах будзе адкрыты, ва ўрочышча змогуць прыязджаць людзі, чые сем'і так ці інакш закранулі рэпрэсіі 20-50-х гадоў мінулага стагоддзя, каб пакланіцца памяці родных і блізкіх. Урочышча, дзе трэба арганізаваць таксама пастаяннае добраўпарадкаванне і ахову, змогуць наведваць і іншаземцы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі