Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
27 кастрычніка 2016, 11:28
Анатоль Калінін

Беларусі трэба паляпшаць клімат для развіцця малога і сярэдняга бізнесу

Анатоль Калінін

Беларусі трэба паляпшаць клімат для развіцця малога і сярэдняга бізнесу. Гэта адзначыў у размове з журналістамі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, які 26 кастрычніка прымаў удзел у рэспубліканскім семінары-нарадзе "Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў у Віцебскай вобласці. Прыватны бізнес у сферы будаўніцтва", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што стварэнне спрыяльных умоў для малога і сярэдняга бізнесу - адна з надзённых праблем эканомікі. У Беларусі шмат зроблена ў гэтым напрамку, але яшчэ ёсць праблемы. "У ідэале інвестар павінен прыйсці ў Беларусь і без усялякіх затрымак і перашкод пачаць рэалізацыю сваіх праектаў. Ні пажарныя, ні санітарныя службы, ні іншыя кантралюючыя органы не павінны ствараць перашкод. Галоўнае цяпер - стварыць добры клімат для развіцця малога і сярэдняга бізнесу", - адзначыў Анатоль Калінін.

Паводле яго слоў, трэба сфарміраваць пэўны ашчаджальны рэжым. "Каб на працягу 10 гадоў прадпрыемства развівалася, набірала моц, стварала інавацыйны прадукт, і мы не перашкаджалі яму. Такая задача пастаўлена кіраўніком дзяржавы, і мы хочам разгледзець гэта пытанне праз будаўнічы бізнес, а потым распаўсюджваць напрацоўкі на іншыя сферы і галіны, каб выйсці на агульны нарматыўны дакумент (указ), які будзе дакладна рэгламентаваць патрабаванні і ўмовы для вядзення бізнесу", - растлумачыў Анатоль Калінін.

Ён падкрэсліў, што часта бізнесу не трэба дапамагаць. Ён сам пры спрыяльных умовах стане развівацца, будуць стварацца рабочыя месцы, плаціцца падаткі. У якасці прыкладу віцэ-прэм'ер прывёў віцебскі "Энергакамплект" - прадпрыемства працуе кругласутачна, 80 працэнтаў прадукцыі ідзе на экспарт. Разам з тым Анатоль Калінін агучыў праблему, якая актуальна і для "Энергакамплекта", і для іншых прадпрыемстваў, што ствараюць сучасную прадукцыю. "Кабельна-правадніковая прадукцыя "Энергакамплекта" запатрабавана пры будаўніцтве АЭС. Але ў цэлым у краіне 80 працэнтаў выкарыстоўваемага кабелю - прадукт замежных кампаній. У гэтым пытанні трэба разабрацца і прыняць на ўзроўні ўрада прынцыповае і адназначнае рашэнне, - сказаў віцэ-прэм'ер. - Мы спецыяльна сабралі будаўнікоў, каб паказаць інавацыйныя вытворчасці і віды сучаснай прадукцыі, якая ў нас вырабляецца. Яна павінна быць на нашых аб'ектах. Не трэба распыляць сродкі на імпарт, маючы дастойную айчынную прадукцыю".

Удзельнікі семінара пабывалі на знакавых аб'ектах Віцебскай вобласці - азнаёміліся з ходам будаўніцтва Віцебскай ГЭС, наведалі мадэрнізаваны завод БПД РУП "Віцебскі ДБК", ВА "Энергакамплект", ПВУП "Палімерканструкцыя", ПВГУП "Віцтэхмашбуд", СТАА "Фортэкс - водныя тэхналогіі". Пасля чаго на пленарным пасяджэнні ў Віцебскім аблвыканкаме абмеркавалі актуальныя пытанні, у тым ліку стан спраў і ўдасканаленне адміністрацыйных працэдур у сферы будаўніцтва, праблемы прыёмкі будынкаў у эксплуатацыю, стварэнне спрыяльных умоў вядзення бізнесу і інш.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі