Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны
Уладзімір Патупчык

Беларусь будзе канкурэнтаздольная на агульным рынку электраэнергіі ў ЕАЭС

Меркаванні 21.02.2018 | 19:49

Беларусь будзе канкурэнтаздольная на агульным рынку электраэнергіі ў ЕАЭС. Такое меркаванне выказаў 21 лютага журналістам міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык на падагульняючай калегіі Мінэнерга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У беларускай энергасістэмы ёсць вельмі сур'ёзныя канкурэнтныя перавагі. Наша энергасістэма сёння больш эфектыўная, чым у іншых краінах Еўразійскага эканамічнага саюза", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, Беларусь прадаўжае прытрымлівацца пазіцыі, што агульны электраэнергетычны рынак у ЕАЭС паўнацэнна пачне працаваць толькі са стварэннем агульнага рынку газу. "Беларускі бок зацікаўлены, каб па часе гэтыя працэсы былі сінхранізаваны. Мы лічым, што без стварэння агульнага рынку газу забяспечыць поўнамаштабную работу агульнага электраэнергетычнага рынку на канкурэнтных умовах не ўяўляецца магчымым", - сказаў Уладзімір Патупчык.

Як раней паведамлялася, агульны электраэнергетычны рынак ЕАЭС павінен быць сфарміраваны да 1 ліпеня 2019 года, агульны рынак газу - да 1 студзеня 2025 года.

Версія для друку
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Экспарт прадукцыі АПК Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5% і дасягнуў $2,071 млрд.