Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
26 чэрвеня 2017, 10:28
Дзмітрый Шаўцоў

"Белай Русі" давяраюць і грамадзяне, і выканаўчая ўлада

Дзмітрый Шаўцоў
Галоўны ўрач 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, старшыня Беларускай асацыяцыі ўрачоў

Рэспубліканскаму грамадскаму аб'яднанню "Белая Русь" давяраюць і грамадзяне, і выканаўчая ўлада. Такое меркаванне выказаў 24 чэрвеня член Савета Мінскай гарадской арганізацыі "Белая Русь", дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзмітрый Шаўцоў у ходзе справаздачна-выбарнай канферэнцыі сталічнай арганізацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Белай Русі" давяраюць і людзі, і выканаўчая ўлада. У нас бачаць рэальных памочнікаў і рэальную апору. Нас актыўна задзейнічаюць у палітычным жыцці краіны, і гэта дарагога варта", - лічыць Дзмітрый Шаўцоў. На яго думку, "Белая Русь" з'яўляецца грамадскім аб'яднаннем, якое не стаіць на месцы, пастаянна ўкараняе новыя крэатыўныя падыходы ў рабоце. "Чаго каштуе ідэя грамадскіх прыёмных?! Гэта наша ноу-хау. Мы першыя, хто прапанаваў такі фармат, і цяпер гэта мазгавы цэнтр, дзе акумулююцца прапановы, заўвагі, ідэі, якія ў далейшым уключаюцца ў перадвыбарныя праграмы кандыдатаў усіх узроўняў", - заўважыў парламентарый.

"Грамадскія прыёмныя працуюць пастаянна, у іх штомесяц прымаюць грамадзян дэпутаты ўсіх узроўняў з ліку членаў "Белай Русі". І калі раней людзі прыходзілі толькі ў прыёмныя дні, то цяпер жыхары горада прыходзяць у любы дзень са сваімі праблемамі і пытаннямі і ведаюць, што тут ім напэўна дапамогуць", - упэўнены Дзмітрый Шаўцоў.

Дэпутат выказаў меркаванне, што грамадскія прыёмныя павінны стаць месцам навучання актывістаў, кузняй кадраў у міжвыбарны перыяд. "Давайце праводзіць у іх тэматычныя, пастаянна дзеючыя семінары, запрашаць цікавых людзей па розных напрамках. Давайце створым свой перспектыўны рэзерв, які будзе рыхтаваць наглядальнікаў на час выбараў, спецыялістаў для правядзення агітацыйнай работы, членаў участковых камісій, прамоўцаў, здольных размаўляць з рознымі слаямі насельніцтва", - сказаў ён.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі