Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
18 мая 2016, 09:42
Віктар Якжык

Абараняць дзіця ад шкоднай інфармацыі - прамы абавязак дарослых

Віктар Якжык

Міністэрства адукацыі сумесна з зацікаўленымі распрацоўвае план мерапрыемстваў па прывядзенні актаў заканадаўства ў адпаведнасць з законам ад 11 мая 2016 года нумар 362-З "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь". Як паведаміў журналістам намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык, папраўкі, унесеныя ў закон, датычацца абароны дзяцей ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду іх здароўю і развіццю.

"Сучаснае развіццё інтэрнэт-тэхналогій патрабуе ўважлівага і вельмі сур'ёзнага стаўлення з боку дарослых да інфармацыйных патокаў, у якія ўключаны нашы дзеці. Безумоўна, стварэнне належных умоў для развіцця маральна здаровай і ўстойлівай да знешніх уздзеянняў асобы дзіцяці з'яўляцца адной з галоўных задач нашай дзяржавы. Менавіта на яе рэалізацыю і накіраваны гэты закон", - падкрэсліў Віктар Якжык. Паводле яго слоў, дакумент носіць міжгаліновы характар і прызначаны для комплекснага прававога рэгулявання адносін, звязаных з абаронай дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду. У мэтах каардынацыі дзейнасці пры ўрадзе будзе створаны грамадска-кансультацыйны савет па абароне дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю.

Пры гэтым намеснік міністра адзначыў, што "ў сувязі з гэтым адкарэкціраваны будуць законы "Аб правах дзіцяці", "Аб сродках масавай інфармацыі", "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі", "Аб рэкламе", "Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь". Змяненні і дапаўненні ў дзеючыя заканадаўчыя акты замацоўваюць права дзіцяці на абарону ад інфармацыі, што наносіць шкоду яго здароўю і развіццю, вызначаюць звесткі, якія здольны аказаць негатыўны ўплыў на яго здароўе, фізічнае і маральнае развіццё, вызначаюць ўмовы і парадак апавяшчэння аб змесце інфармацыйнай прадукацыі і магчымасці прычынення ёю шкоды здароўю і развіццю дзіцяці шляхам прысваення інфармацыйнай прадукцыі адпаведнага знака ўзроставай катэгорыі.

Вызначана кола асоб, на якіх ускладаецца абавязак прысвойваць інфармацыйнай прадукцыі знак узроставай катэгорыі. Прапануецца ўстанавіць, што маркіроўка айчыннай інфармацыйнай прадукцыі ажыццяўляецца яе вытворцамі, а інфармацыйнай прадукцыі, што распаўсюджваецца праз культурныя мерапрыемствы, - арганізатарамі гэтых мерапрыемстваў. Прадугледжваецца таксама, што для распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі замежнай інфармацыйнай прадукацыі, не маючай знака ўзроставай катэгорыі, распаўсюджвальнікі маюць права самастойна прысвоіць ёй такі знак.

Інфармацыйная прадукцыя, што адносіцца да мастацкай, гістарычнай, культурнай каштоўнасці, а таксама тэле- і радыёперадачы інфармацыйна-аналітычнага, інфармацыйнага, культурна-асветнага, спартыўнага і духоўна-асветнага характару, друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, якія спецыялізуюцца на распаўсюджванні такой інфармацыі, будуць распаўсюджвацца без пазначэння знака ўзроставай катэгорыі. Дакумент прадугледжвае магчымасць бацькам (апекунам, папячыцелям) у мэтах абароны дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду здароўю і развіццю дзіцяці, заключаць з пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг дагаворы на аказанне паслуг па абмежаванні доступу да інфармацыі ў інтэрнэце.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі