З 1961 года па ініцыятыве ЮНЕСКА 27 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень тэатра.
У Беларусі на канец 2017 года працавалі 29 прафесійных тэатраў:
20 драматычных і музычных,
8 дзіцячых і юнага гледача,
1 тэатр оперы і балета.
Рэпертуар склалі 1078 спектакляў, у тым ліку:
159 новых пастановак,
362 - беларускіх аўтараў,
417 пастановак для дзяцей.
У 2017 годзе тэатры рэспублікі наведалі 1665,7 тыс. гледачоў.
Топ-5 самых наведваемых тэатраў:
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі - 227,5 тыс. гледачоў,
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр - 128,5 тыс.,
Гродзенскі абласны тэатр лялек - 92,1 тыс.,
Гомельскі абласны драматычны тэатр - 82,2 тыс.,
Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску - 74,5 тыс.
У Беларусі рэгулярна праводзяцца фестывалі, конкурсы, агляды сцэнічнага мастацтва, сярод іх "Славянскія тэатральныя сустрэчы" ў Гомелі, "Белая вежа" ў Брэсце, "Панарама" ў Мінску, "М@rt.кантакт" у Магілёве. У 2011 годзе была ўстаноўлена Нацыянальная тэатральная прэмія Беларусі.
Крыніца: Белстат.