Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 сакавіка 2016, 12:18

Зіноўскі прапануе аддаць 1 млн кв.м свабодных плошчаў прадпрымальнікам

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі 3 сакавіка ў эфіры тэлеканала АНТ задаўся пытаннем, чаму б не аддаць 1 млн кв.м свабодных плошчаў прадпрымальнікам, паведамляе БЕЛТА.

Міністр нагадаў, што ўказ нумар 78 аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Беларусі прадугледжвае штогадовае стварэнне 50 тыс. рабочых месц. "Улада абавязана ствараць новыя рабочыя месцы. Лічба 50 тыс. апраўдана і дакладна падлічана. У рэгіёнах у нас будуюцца прадпрыемствы, цэлыя заводы, дзе нам патрэбны будуць кадры", - сказаў Уладзімір Зіноўскі.

З іншага боку, паводле яго слоў, у Беларусі ёсць больш за 1 млн кв.м свабодных плошчаў. "Чаму гэтыя плошчы за мізэрную плату не прадаць або не аддаць для развіцця вытворчага бізнесу малым прадпрыемствам. Прадпрымальнік атрымае свае дывідэнды, дзяржава - падаткі і занятасць", - адзначыў ён.

Ствараць рабочыя месцы будуць за кошт бізнесу, а таксама сродкаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, што выдзяляюцца на перанавучанне кадраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі