Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 чэрвеня 2016, 17:23

Зарплата бюджэтнікаў за май узрасла

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бюджэтных арганізацыях Беларусі намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў маі бягучага года склала Br5 656 тыс., што на Br116,4 тыс. (на 2,1 працэнта) больш, чым у красавіку бягучага года. Такія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Рэальная заработная плата ў бюджэтных арганізацыях у студзені-маі 2016 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2015 года зменшылася на 5,3 працэнта, у маі ў параўнанні з красавіком 2016 года павялічылася на 1,6 працэнта.

Паводле аператыўных статыстычных даных, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый рэспублікі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у студзені-маі 2016 года склала Br6 917,6 тыс., у тым ліку ў маі - Br7 182,9 тыс. Гэта на Br96,9 тыс., або на 1,4 працэнта больш, чым у красавіку 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі