Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 верасня 2017, 19:16

Вытворчасць электрамабіляў можа быць наладжана на новым заводзе "БелДжы" ў 2019 годзе

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць электрамабіляў можа быць наладжана на новым заводзе "БелДжы" ў 2019 годзе, паведаміў сёння міністр прамысловасці Віталь Воўк у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"У кампаніі "Джылі" ёсць электрамабіль. Ужо ўзгоднена, што з 2019 года мы зможам на нашым заводзе іх збіраць - да 5 тыс. адзінак. Але патрэбна будзе лакалізацыя. Напрацоўкі, якія ёсць у нашых прадпрыемстваў прыватнай і дзяржаўнай формы ўласнасці, мы павінны будзем паказаць "Джылі", атрымаць пацвярджэнне, што яны могуць ставіцца на іх аўтамабіль", - сказаў Віталь Воўк.

Ён падкрэсліў, што ўвесь свет рухаецца ў напрамку развіцця электрапрыводаў. "Але галоўная задача - стварыць крыніцу энергіі. Гэта могуць быць акумулятары, накапляльнікі. Тут мы разлічваем на навуку, акадэмічныя інстытуты", - адзначыў міністр.

Не менш важна мець развітую інфраструктуру для кліентаў якія купілі электрамабіль. "Пакуль ёсць пэўныя праблемы з тым, каб устанавіць запраўкі. Ужо цяпер ёсць і прыватныя, і дзяржаўныя вытворцы, якія зрабілі канструкцыю заправак. А вось як яе размясціць, як узгадніць праект размяшчэння, як плаціць? Гэта ж не бясплатная энергія, тарыф трэба ўстанавіць", - сказаў ён.

Акрамя таго, не трэба забываць аб утылізацыі, лічыць міністр. "З Еўропы, Амерыкі прыедуць аўтамабілі з батарэямі, хтосьці будзе купляць новыя, таму што тэрмін службы будзе выходзіць. А як утылізаваць гэтыя батарэі? Таму мы павінны распрацаваць комплексную праграму, Прэзідэнт паставіў такую задачу, трэба ўлічыць усё", - заявіў Віталь Воўк.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі