Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 чэрвеня 2018, 10:06

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Магілёве 11-12 кастрычніка

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Магілёве 11-12 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

У час форуму адбудуцца пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, Савета дзелавога супрацоўніцтва. "Акрамя таго, будуць арганізаваны секцыйныя пасяджэнні, пройдуць Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва ў Магілёўскай вобласці, маладзёжны форум, выстаўка-кірмаш рамёстваў, турнір па хакеі з шайбай спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва і іншыя мерапрыемствы. Да форуму будзе прымеркавана таксама серыя рэгіянальных і раённых мерапрыемстваў", - праінфармавалі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Галоўнай падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне на тэму "Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактара інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва".

Арганізатарамі форуму выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі пры садзейнічанні Магілёўскага аблвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі