Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 лістапада 2016, 17:08

Урадавая дэлегацыя Украіны наведае Мінск 10 лістапада

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочы візіт украінскай урадавай дэлегацыі на чале з віцэ-прэм'ер-міністрам - міністрам рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Генадзем Зубко ў Беларусь адбудзецца 10 лістапада. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада Беларусі.

Украінская ўрадавая дэлегацыя прыбудзе ў Мінск для ўдзелу ў 24-м пасяджэнні міжурадавай беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. Плануецца, што бакі абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва ў розных сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі