Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2017, 10:40

Урад зацвердзіў памеры надбавак юрыдычным асобам у 2017 годзе за сельгаспрадукцыю

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў памеры надбавак юрыдычным асобам у 2017 годзе за сельгаспрадукцыю. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 29 ад 13 студзеня 2017 года "Аб выплатах на адзінку рэалізаванай і (або) накіраванай у апрацоўку (перапрацоўку) сельскагаспадарчай прадукцыі", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У 2017 годзе прамыя выплаты на адзінку рэалізаванай (вырабленай) і (або) накіраванай у апрацоўку (перапрацоўку) сельскагаспадарчай прадукцыі ў выглядзе субсідый прадастаўляюцца са сродкаў мясцовых бюджэтаў.

Надбаўкі выплачваюцца на малако, буйную рагатую жывёлу, выгадаваную на жывёлагадоўчых аб'ектах па гадоўлі і адкормліванні буйной рагатай жывёлы, трасту лёну-даўгунцу (на гэтыя віды сельгаспрадукцыі надбаўкі захаваны на ўзроўні 2016 года), грэчку. Так, надбаўка за тону малака базіснай тлустасці (без ПДВ) складзе Br27 і больш, за тону буйной рагатай жывёлы - Br200 і больш, за тону грэчкі - Br82 і больш. Надбаўкі па трасце лёну-даўгунцу (за тону) вар'іруюцца ў залежнасці ад нумара (нумары 1; 1,25; 1,5; 1,75; 2; 2,5 і вышэй) і складаюць ад Br73,5 і больш.

Выплачвацца надбаўкі будуць юрыдычным асобам і іх адасобленым падраздзяленням, якія займаюцца вытворчасцю сельгаспрадукцыі. Пры гэтым субсідыі для юрыдычных асоб, якія займаюцца гэтым у неспрыяльных для вытворчасці сельгаспрадукцыі раёнах, павялічваюцца на 1-10 працэнтаў, зыходзячы з аб'ёмаў бюджэтнага фінансавання, прадугледжаных на выплату надбавак у 2017 годзе.

Аблвыканкамам даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы.

Пастанова ўступіць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. Пры гэтым устаноўленыя дакументам памеры надбавак будуць дзейнічаць з 1 студзеня 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі