Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 мая 2017, 12:31

Урад 23 мая правядзе выязное пасяджэнне па развіцці Аршанскага раёна

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 23 мая ўрад правядзе выязное пасяджэнне па праблемах развіцця Аршанскага раёна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дата пасяджэння агучана прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым у час рабочай нарады па падрыхтоўцы і правядзенні гэтага мерапрыемства.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, будуць дэталёва разгледжаны праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. "Асаблівая ўвага будзе ўдзелена перспектывам развіцця населеных пунктаў раёна. Разгледзім пытанні развіцця вытворчага сектара, прыцягнення інвестыцый, будаўніцтва жылля, транспартнай інфраструктуры, занятасці насельніцтва, у тым ліку пілотны праект па рэалізацыі рашэнняў, якія далі б адчувальны рэзультат для рэгіёна", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што напярэдадні выязнога пасяджэння Савета Міністраў вядзецца актыўная работа членамі ўрада, якія дэталёва, з выездам на месцы, аналізуюць існуючыя праблемы раёна, вывучаюць усе ключавыя пытанні, а таксама перспектывы развіцця. "Усе напрацаваныя прапановы павінны быць аргументаваны, мець сістэмны характар і пакладзены ў аснову праекта па перазапуску эканомікі рэгіёна", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі