Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У дыялогу дзяржавы і бізнесу закладзены магутны эканамічны рэсурс краіны - меркаванне

Эканоміка 29.11.2017 | 09:18

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У дыялогу дзяржавы і бізнесу закладзены магутны эканамічны рэсурс краіны. Такое меркаванне ў ходзе круглага стала "Правасуддзе і эканоміка: дыялог і ўзаемаўплыў" выказалі яго ўдзельнікі - прадстаўнікі дзяржорганаў, буйнога бізнесу і адвакатуры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Вярхоўнага суда.

У ходзе мерапрыемства адзначалася, што трохсектарнае ўзаемадзеянне, калі бізнес, дзяржава і грамадскія арганізацыі сумесна шукаюць шляхі выхаду са складаных сітуацый і фарміруюць мадэль новай эканомікі, - гэта бліжэйшае будучае Беларусі. Эфектыўныя камунікацыі ў гэтай сферы - магутны эканамічны рэсурс для краіны. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч, у прыватнасці, адзначыў, што бізнесу часам не хапае якаснага юрыдычнага суправаджэння і ўмення загадзя падлічваць уласныя рызыкі. У той жа час да заканадаўца не ў поўным аб'ёме даходзіць інфармацыя аб недахопах правапрымянення. Для ўстаранення гэтага прабелу, а таксама абмеркавання агульных надзённых праблем прадстаўнікі дзяржорганаў і дзелавой супольнасці павінны сустракацца на рэгулярнай аснове. Гэта дапаможа выявіць праблемныя пытанні і паскорыць пошук шляхоў іх вырашэння.

У фармаце свабоднай дыскусіі ўдзельнікі абмеркавалі даволі вострыя тэмы, звязаныя з уплывам судовай практыкі на развіццё эканомікі і давер суб'ектаў гаспадарання да эканамічных судоў. Узнімаліся і праблемы правапрымянення палажэнняў указа нумар 488 "Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў", накіраванага на процідзеянне лжэпрадпрымальніцкім структурам. Савет па развіцці прадпрымальніцтва лічыць неабходным унесці змяненні ва ўказ - абмежаваць тэрмін рэтраспектыўнага прымянення яго норм і забяспечыць рэалізацыю прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці пры праверках суб'ектаў гаспадарання. Прадстаўнікі дзяржорганаў не адмаўлялі, што некаторыя палажэнні ўказа, якія ствараюць рызыкі для добрасумленных удзельнікаў гаспадарчай дзейнасці, маюць патрэбу ў карэкціроўцы. Аднак, на думку кантралюючых органаў, нельга перакладаць на дзяржаву рызыку нявыплаты падаткаў.

У бліжэйшы час плануецца падпісаць растлумачэнне эканамічным судам, згодна з якім для прымянення ўказа нумар 488 кантралюючы орган павінен будзе даказаць, што гаспадарчай аперацыі не было і ўліковы дакумент, які пацвярджае яе, не мае юрыдычнай сілы. Менавіта ў гэтым напрамку, на думку намесніка старшыні Вярхоўнага суда, старшыні судовай калегіі па эканамічных справах Васіля Дземідовіча, павінна змяняцца метадалогія работы і карэкціравацца судовая практыка. Адначасова павінна карэкціравацца заканадаўства.

Удзельнікі адзначылі станоўчыя крокі па паляпшэнні ўмоў прадпрымальніцкай дзейнасці. У прыватнасці, на заканадаўчым узроўні з'явілася палажэнне аб прыцягненні да субсідыярнай адказнасці па даўгах банкрута толькі ў выпадку, калі прычынай яго эканамічнай неплацежаздольнасці сталі наўмысныя дзеянні. Прадстаўнікі бізнесу прапануюць рухацца далей і ставіць пытанне аб субсідыярнай адказнасці толькі тады, калі ёсць прыгавор суда, які пацвярджае віну.

Каменціруючы ў цэлым пытанне лібералізацыі адміністрацыйнай адказнасці, Васіль Дземідовіч падкрэсліў, што яно практычна вырашана. Эканамічныя суды сталі значна радзей прымяняць дадатковую меру адказнасці ў выглядзе канфіскацыі. Напрыклад, разгляд эканамічным судом кожнай другой справы па ч. 4. арт. 12.17 (парушэнне правіл гандлю і аказання паслуг насельніцтву) КоАП Беларусі завяршыўся без прымянення судом канфіскацыі.

Круглы стол арганізаваны Вярхоўным судом пры падтрымцы кампаніі "ЮрСпектр" і Асацыяцыі кампаній камунікатыўных кансультантаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.