Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 жніўня 2017, 09:48

У Беларусі вызначаны арганізацыі, якія пералічаць частку прыбытку ў фонд нацразвіцця

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вызначаны пералік высокарэнтабельных арганізацый, якія пералічваюць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) па выніках работы за першы квартал 2017 года. Адпаведная пастанова Савета Міністраў апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з пастановай, высокарэнтабельныя арганізацыі пералічаць у фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку звыш часткі прыбытку, вылічанай і пералічанай у бюджэт у адпаведнасці з указам ад 28 снежня 2005 года нумар 637 "Аб парадку вылічэння ў бюджэт часткі прыбытку дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў, дзяржаўных аб'яднанняў, якія з'яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама даходаў ад акцый (долей у статутных фондах), што знаходзяцца ў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці, гаспадарчых таварыстваў і аб утварэнні дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця", штомесяц роўнымі долямі да 1 лістапада 2017 года.

У спісе арганізацый ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа", Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху "Белаэранавігацыя", Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю "БелДІЭ", Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам", Дзяржаўнае знешнегандлёвае ўнітарнае прадпрыемства "Белзнешпрамсэрвіс", ААТ "2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення", ААТ "Гомельтранснафта Дружба", Праектнае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Мінскпраект".

Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрству транспарту і камунікацый, Міністэрству сувязі і інфарматызацыі, Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму камітэту, Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па нафце і хіміі, Мінскаму гарвыканкаму даручана ажыццяўляць кантроль за своечасовасцю і паўнатой выплаты. Міністэрству фінансаў да 31 студзеня 2018 года даручана прадставіць у Савет Міністраў звесткі аб выкананні гэтай пастановы.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі