Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 кастрычніка 2017, 17:38

У Беларусі ў 2017-2020 гадах адрамантуюць 7 тыс. км мясцовых дарог

5 кастрычніка, Слуцкі раён /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. У Беларусі ў 2017-2020 гадах будуць адрамантаваны 7 тыс. км мясцовых дарог. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін на рэспубліканскім семінары па тэхналогіях рамонту і аднаўлення аўтамабільных дарог мясцовага значэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У папярэднія дзве пяцігодкі асноўную ўвагу ўдзялялі аднаўленню, новаму будаўніцтву магістральных дарог. Мясцовыя дарогі павінны быць у такім жа якасным стане, гэта пытанне я лічу актуальным, - падкрэсліў Анатоль Калінін. - У Беларусі 70 тыс. км дарог мясцовага значэння, у тым ліку 20 тыс. км патрабуюць першачарговага аднаўлення. Кіраўніком дзяржавы на ўзроўні ўказа прынята рашэнне на працягу 2017-2020 гадоў аднавіць 7 тыс. км дарог, якія патрабуюць аператыўнага рамонту. У далейшым мы павінны выбудаваць такую ж палітыку для аднаўлення астатніх дарог".

Віцэ-прэм'ер таксама адзначыў неабходнасць адпрацоўкі аптымальнай тэхналогіі аднаўлення дарог у залежнасці ад нагрузкі. "Цяпер у сельскай гаспадарцы прымяняюць вялікагрузную тэхніку, шматтонныя машыны. Таму і тэхналогію рамонту трэба падводзіць пад гэтыя патрабаванні з улікам нашых кліматычных умоў, эканамічнага эфекту. Дарогі павінны аднавіць і 25-30 гадоў не вяртацца да гэтага пытання. Лічу, што рэзультаты, атрыманыя на семінары, у бліжэйшы час пяройдуць у дзеянні, і з наступнага года можна будзе ўбачыць іх рэалізацыю. Самае галоўнае - жыхары атрымаюць якасныя дарогі", - сказаў Анатоль Калінін. Ён таксама звярнуў увагу на важнасць абнаўлення парку дарожна-будаўнічай тэхнікі.

Як растлумачыў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства "БелдарНДІ" Віктар Шумчык, вытворчасць такіх дабавак - складаная хімія. "Калі "Белнафтахім" і Акадэмія навук возьмуцца вырашыць гэту задачу, то гэта дасць магчымасць істотна сэканоміць. Цяпер мінімум 15 працэнтаў ад кошту прымянення тэхналогій па ўмацаванні грунтоў складаюць імпартныя дабаўкі", - адзначыў ён.

На другім этапе семінара 10 кастрычніка на базе галаўной навуковай арганізацыі дарожнай галіны РУП "БелдарНДІ" спецыялістамі галіновай, вузаўскай і акадэмічнай навукі будуць прадстаўлены даклады ў галіне рэсурсазберагальных тэхналогій рамонту і аднаўлення мясцовых аўтамабільных дарог, сучасных дарожна-будаўнічых матэрыялаў, эканамічнай эфектыўнасці. Запланавана таксама правядзенне панэльных дыскусій і абмеркаванне рэкамендацый семінара, якія стануць падагульняючым дакументам і вызначаць напрамкі развіцця сеткі мясцовых аўтамабільных дарог на бліжэйшыя чатыры гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі