Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 красавіка 2018, 17:19

У Беларусі ствараецца абсалютна новы сегмент эканомікі - Пірштук

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ствараецца абсалютна новы сегмент эканомікі. Аб гэтым сёння ў час круглага стала ў Палаце прадстаўнікоў заявіў намеснік яе старшыні Баляслаў Пірштук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Баляслаў Пірштук адзначыў, што тэма развіцця прадпрымальніцтва стала адной з ключавых у эканамічным блоку Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу 24 красавіка. Кіраўнік дзяржавы нацэліў парламентарыяў на актыўную работу па рэалізацыі дэкрэтаў нумар 7 і нумар 8 аб развіцці прадпрымальніцтва і лічбавай эканомікі. Баляслаў Пірштук звярнуў увагу, што прыняцце гэтых дакументаў стала важным этапам для Беларусі. "У краіне зараджаецца абсалютна новы сегмент для развіцця эканомікі", - падкрэсліў ён.

Паралельна будзе ўдасканальвацца традыцыйная мадэль эканомікі, звязаная з рэальным сектарам. Важная роля ў гэтым працэсе адводзіцца і парламенту. У выніку сумесная работа павінна садзейнічаць выкананню задачы, якую паставіў раней Прэзідэнт - да канца наступнай пяцігодкі ВУП павінен дасягнуць $100 млрд. "Гэта вельмі напружаная задача. Мы павінны прыбаўляць вельмі сур'ёзнымі крокамі, каб выйсці на такія параметры", - адзначыў Баляслаў Пірштук. У той жа час галоўнай мэтай ён назваў рост узроўню жыцця і дабрабыту беларусаў.

Круглы стол у Палаце прадстаўнікоў праводзіць Пастаянная камісія па эканамічнай палітыцы. Як растлумачыў яе старшыня Уладзіслаў Шчэпаў, парламентарыі разам з прадстаўнікамі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, бізнес-саюзаў вывучаюць практычныя аспекты рэалізацыі дэкрэта нумар 7. Такі абмен вопытам дасць магчымасць выявіць і ўстараніць праблемы, якія тармозяць рэалізацыю дэкрэта. Акрамя таго, парламентарыі разлічваюць атрымаць рэкамендацыі для выкарыстання ў далейшай заканадаўчай дзейнасці, рабоце ў акругах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі